Памер тэксту:
А
А
А
Колеравая схема:
Шрыфт:
T
T
Міжрадковы інтэрвал:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Міжлітарная адлегласць:
Стандартная
Павялічаная
Вялікая
Малюнкі:
Выкл.
Укл.
Манахромная
Зачыніць
Скінуць налады
г. Бабруйск
вул. Сацыялістычная, 103 +375 225 72-18-50
Замовіць званок
Працуем:
з 8.00 да 17.00, панядзелак-пятніца
г. Бабруйск
вул. Сацыялістычная, 103
+375 225 72-18-50
з 8.00 да 17.00, панядзелак-пятніца

Аб прадпрыемстве

РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня ім А.Т. Непагодзіна» адносіцца да адной з найстарэйшых друкарняў Рэспублікі Беларусь. Гісторыя друкарні пачынаецца яшчэ з дарэвалюцыйнага перыяду беручы пачатак ад друкарні Кулда Фрыдлянд ў 1890-1913гг.

Другое нараджэнне друкарні пачалося з 1918 года і працягнулася ў 1944 годзе і далей пасля рэканструкцыі і будаўніцтва новага адміністрацыйнага вытворчага корпуса ў 1968-1972 гадах. Друкарня з'яўляецца прадпрыемствам дзяржаўнай формы ўласнасці і падпарадкоўваецца Міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У цяперашні час РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня ім А.Т. Непагодзіна» ўяўляе сабой сучасную паліграфічную вытворчасць па распрацоўцы і вырабе шырокага спектру бланкавай прадукцыі ад простых да высокатэхналагічных бланкаў, каштоўных папер і бланкаў строгай справаздачнасці.

З 2012 г. друкарня асвоіла выраб гнуткай ўпакоўкі на аснове флексаграўскага друку з палімерных матэрыялаў і працягвае развіваць гэты кірунак.

Типография Непогодина Типография Непогодина Бобруйск

 

 

 Награждение победителей

Па выніках працы за 2016 год, Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт прызнаў РУП "Бабруйская ўзбуйненая друкарня ім. А.Т. Непагодзіна" пераможцам штогадовага спаборніцтва па сацыяльна-эканамічнаму развіццю сярод прамысловых прадпрыемстваў, колькасцю да 200 чалавек.

 

У склад РУП «Бабруйскай узбуйненай друкарні ім А.Т. Непагодзіна» уваходзяць: 

- галоўная друкарня ў г. Бабруйску

- крама «Друкар» г. Бабруйск

- друкарны салон г. Бабруйск 

Для ажыццяўлення сваёй дзейнасці друкарня мае ліцэнзіі:

- паліграфічная дзейнасць

- распрацоўка і вытворчасць бланкаў строгай справаздачнасці

- вытворчасць этыкетачнай прадукцыі для лікёрагарэлачных вырабаў

- транспартныя перавозкі

- рознічны гандаль

Друкарня мае магчымасць высокага, афсетнага, флексаграфічнага і лічбавага друку, лінія лакіравання, лінія трафарэтнага друку. На стоп-цыліндравых машынах Heidelberg Cylinder выконваецца гарачае цісненне фальгой, конгрэў, падрэзка, высячка рознай канфігурацыі і бігоўкі. Вырабляем пакеты для насення і паштовыя канверты на лініях WINKLER UND DÜNNEBIER.

У вытворчасці прадукцыі прымяняюцца самыя перадавыя і найноўшыя тэхналогіі шырокага спектру з ужываннем адмысловых фарбаў і матэрыялаў. Акрамя таго прымяняюцца праграмныя прадукты для надзейнай абароны ад падробкі, некаторыя з іх не маюць аналагаў у Рэспублікі Беларусь і краінах СНД.

Пачаўшы мадэрнізацыю друкарні ў 1995 годзе з дадрукарных працэсаў, паступова пераходзячы ад высокага друку да афсетнага, флексаграфічнага і спецыяльных відаў друку, працягваем і ў цяперашні час пастаянна асвойваць новыя віды прадукцыі, абнаўляць абсталяванне, удасканальваць тэхналогіі, што дазваляе вырабляць прадукцыю шырокага спектру, запатрабаваную як на ўнутраным рынку, так і за яе межамі.

Мы адкрытыя для ўсіх і гатовыя да пашырэння свайго партнёрства.

Багатая гісторыя
прадпрыемства
Гісторыя друкарні
пачынаецца яшчэ з
дарэвалюцыйнага перыяду.
Працуем
на вынік
Мы працуем для Вас
і робім гэта з задавальненнем.
Шырокі спектр
паліграфічных паслуг
Сучаснае абсталяванне і
найноўшае праграмнае
забеспячэнне дазваляюць нам
вырашаць любыя пастаўленыя
задачы.
Нам давяраюць