друкарня ім. А. Ц. Непагодзіна»ад макета да друку
вул. Сацыялістычная, 103 +375 225 72-18-50
з 8.00 да 17.00, панядзелак-пятніца
друкарня ім. А. Т. Непагодзіна»ад макета да друку
вул. Сацыялістычная, 103
Аб прадпрыемстве
РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня ім А.Ц. Непагодзіна» адносіцца да адной з найстарэйшых друкарняў Рэспублікі Беларусь. Гісторыя друкарні пачынаецца яшчэ з дарэвалюцыйнага перыяду беручы пачатак ад друкарні Кулда Фрыдлянд ў 1890-1913гг.
Другое нараджэнне друкарні пачалося з 1918 года і працягнулася ў 1944 годзе і далей пасля рэканструкцыі і будаўніцтва новага адміністрацыйнага вытворчага корпуса ў 1968-1972 гадах. Друкарня з'яўляецца прадпрыемствам дзяржаўнай формы ўласнасці і падпарадкоўваецца Міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
У цяперашні час РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня ім А.Т. Непагодзіна» ўяўляе сабой сучасную паліграфічную вытворчасць па распрацоўцы і вырабе шырокага спектру бланкавай прадукцыі ад простых да высокатэхналагічных бланкаў, каштоўных папер і бланкаў строгай справаздачнасці.
З 2012 г. друкарня асвоіла выраб гнуткай ўпакоўкі на аснове флексаграўскага друку з палімерных матэрыялаў і працягвае развіваць гэты кірунак.
Па выніках працы за 2016 год, Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт прызнаў РУП "Бабруйская ўзбуйненая друкарня ім. А.Т. Непагодзіна" пераможцам штогадовага спаборніцтва па сацыяльна-эканамічнаму развіццю сярод прамысловых прадпрыемстваў, колькасцю да 200 чалавек.
У склад РУП «Бабруйскай узбуйненай друкарні ім А.Т. Непагодзіна» уваходзяць:
- галоўная друкарня ў г. Бабруйску
Для ажыццяўлення сваёй дзейнасці друкарня мае ліцэнзіі:
- паліграфічная дзейнасць
- распрацоўка і вытворчасць бланкаў строгай справаздачнасці
- вытворчасць этыкетачнай прадукцыі для лікёрагарэлачных вырабаў
- транспартныя перавозкі
- рознічны гандаль
Друкарня мае магчымасць высокага, афсетнага, флексаграфічнага і лічбавага друку, лінія лакіравання, лінія трафарэтнага друку. На стоп-цыліндравых машынах Heidelberg Cylinder выконваецца гарачае цісненне фальгой, конгрэў, падрэзка, высячка рознай канфігурацыі і бігоўкі. Вырабляем пакеты для насення і паштовыя канверты на лініях WINKLER UND DÜNNEBIER.
У вытворчасці прадукцыі прымяняюцца самыя перадавыя і найноўшыя тэхналогіі шырокага спектру з ужываннем адмысловых фарбаў і матэрыялаў. Акрамя таго прымяняюцца праграмныя прадукты для надзейнай абароны ад падробкі, некаторыя з іх не маюць аналагаў у Рэспублікі Беларусь і краінах СНД.
Пачаўшы мадэрнізацыю друкарні ў 1995 годзе з дадрукарных працэсаў, паступова пераходзячы ад высокага друку да афсетнага, флексаграфічнага і спецыяльных відаў друку, працягваем і ў цяперашні час пастаянна асвойваць новыя віды прадукцыі, абнаўляць абсталяванне, удасканальваць тэхналогіі, што дазваляе вырабляць прадукцыю шырокага спектру, запатрабаваную як на ўнутраным рынку, так і за яе межамі.
Мы адкрытыя для ўсіх і гатовыя да пашырэння свайго партнёрства.
прадпрыемстваГісторыя друкарні
пачынаецца яшчэ з
дарэвалюцыйнага перыяду.
на вынікМы працуем для Вас
і робім гэта з задавальненнем.
паліграфічных паслугСучаснае абсталяванне і
найноўшае праграмнае
забеспячэнне дазваляюць нам
вырашаць любыя пастаўленыя
задачы.