друкарня ім. А. Ц. Непагодзіна»ад макета да друку
вул. Сацыялістычная, 103 +375 225 72-18-50
з 8.00 да 17.00, панядзелак-пятніца
друкарня ім. А. Т. Непагодзіна»ад макета да друку
вул. Сацыялістычная, 103
Маркіроўка "Электронный знак"
Дзяржаўная інфармацыйная сістэма маркіроўкі тавараў "Электронны знак"
Маркіроўка тавараў - маштабны праект, які накіраваны на забеспячэнне празрыстасці эканомікі дзяржавы і «абяленне» рынку. Маркіроўка гарантуе для пакупніка легальнасць тавару на паліцы і перашкаджае паступленню на рынак ЕАЭС няякасных тавараў. Вытворца альбо імпарцёр ставіць на кожны тавар унікальны код маркіроўкі DataMatrix. Спажывец, прасканаваўшы код, зможа пераканацца, што тавар легальны.
Згодна з Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 23 снежня 2020 г. № 129 «Аб увядзенні маркіроўкі асобных відаў малочнай прадукцыі сродкамі ідэнтыфікацыі» (у рэдакцыі ад 02.12.2021 № 138) дзяржавы — члены Еўразійскага эканамічнага саюза самастойна вызначаюць дату ўвядзення асобных відаў малочнай прадукцыі на сваёй тэрыторыі ў адпаведнасці з гэтым Рашэннем і паведамляюць Еўразійскай эканамічнай камісіі аб такой даце. Пры гэтым забарона на ўвод у абарот немаркіраваных тавараў не можа быць уведзена раней за тэрміны, устаноўленыя ў пераліку тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы СІ.
У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2011 г. № 243 «Аб маркіроўцы тавараў» (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.01.2021 № 9 «Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь») і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 2021 г. № 230 «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» уведзена абавязковая маркіроўка малочнай прадукцыі.
Таксама пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 03 мая 2021 № 17 вызначаны парадак маркіроўкі тавараў і іх астаткаў, улік і захоўванне кодаў маркіроўкі і сродкаў ідэнтыфікацыі.
У сувязі з увядзеннем абавязковай маркіроўкі ў нашай друкарні праведзена работа па ўкараненні праграмнай і тэхнічнай базы для нанясення маркіровачных кодаў у фармаце DataMatrix на ўпаковачную прадукцыю ў працэсе друку.
Наша прадпрыемства мае магчымасць маркіраваць наступныя ўпаковачныя матэрыялы:
- кашіраваная фальга (для ўпакоўкі масла, тварагу, марожанага, сыркоў),
- алюмініевая фальга (вечкі-плацінкі для пакавання ёгуртаў, смятаны, сыра),
- плёнка поліэтыленавая малочная (упакоўка вадкіх малочных прадуктаў),
- плёнка мінеральная (лінкавер, разумная папера) (для пакавання алею, тварагу),
- плёнка поліпрапіленавая (кругавая этыкетка на ПЭТ-бутэлькі),
- самаклейная этыкетка.
прадпрыемстваГісторыя друкарні
пачынаецца яшчэ з
дарэвалюцыйнага перыяду.
на вынікМы працуем для Вас
і робім гэта з задавальненнем.
паліграфічных паслугСучаснае абсталяванне і
найноўшае праграмнае
забеспячэнне дазваляюць нам
вырашаць любыя пастаўленыя
задачы.